Поздравительное послание Е.П. г-на Рыженкова Министра иностранных дел Республики Беларусь по случаю наступления 1405 года по солнечной хиджре
Поздравительное послание Е.П. г-на Рыженкова Министра иностранных дел Республики Беларусь по случаю наступления 1405 года по солнечной хиджре
Ваша Экселеныя,
Шчыра віншую Вас са светлым святам Наўруз, якое аб'ядноўвае народы і культуры, служыць напамінам пра важнасць дыялогу, узаемнай павагі і імкнення да гарманічнага развіцця.
Новы па іранскім календары год надыходзіць у няпросты для вашай краіны час. Перакананы, што нягледзячы на ўсе выклікі Ісламская Рэспубліка Іран паспяхова пераадолее гэтыя выпрабаванні і працягне ўпэўнена рухацца па шляху ўмацавання нацыянальнага суверэнітэту, захавання сваіх духоўных і культурных каштоўнасцей, далейшага развіцця дзяржавы.
3 задавальненнем адзначаю высокі ўзровень узаемаразумення і канструктыўнага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Іранам у двухбаковым фармаце і на шматбаковых пляцоўках. Высока цаню блізкасць і супадзенне пазіцый па найбольш значных пытаннях міжнароднага парадку дня, прыхільнасць прынцыпам міжнароднага права і шматпалярнасці.
Упэўнены, што пашырэнне беларуска-іранскага палітычнага дыялогу і каардынацыя намаганняў будуць і далей садзейнічаць умацаванню стабільнасці, фарміраванню справядлівага і ўстойлівага светапарадку. Буду рады сустраша з Вамі ў Tareране для абмеркавання пытанняў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць для нашых краін.
Прыміце, Ваша Экселенцыя, разам з запэўненнямі ў маёй вельмі высокай павазе найлепшыя пажаданні здароўя, дабрабыту і поспехаў у вырашэнні дзяржаўных задач на карысць народа Ісламскай Рэспублікі Іран у Новым 1405 годзе.
Максім Рыжанкоў
Яго Экселенцыі
Спадару Абасу Аракчы
Міністру замежных спраў Ісламскай Рэспублікі Іран
Тэгеран